Наверх

Мабільная бібліятэка ўзнаўляе сваю работу ў Баранавічах

07.09.2020 269 Наш край

Як паведмляецца на сайце бібліятэкі імя В. Таўлая, 8 верасня бібліятэка “DeutschExpress” (медыяаўтобус) узнаўляе сваю працу ў Баранавічах.

Першы прыпынак з 12.00 да 14.00 – каля сярэдняй школы № 14.  Медыяаўтобус будзе працаваць на пляцоўцы каля цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая (вуліца Леніна, 53)  з 14.15 да 16.00. Праект “DeutschExpress”арганізаваны Пасольствам ФРГ і Інстытутам імя Гётэ ў Мінску.

У фондзе медыяаўтобуса ёсць падручнікі рознага ўзроўню складанасці, фільмы на нямецкай мове, альбомы, відэакасеты, DVD пра гарады Германіі. Шмат друкаваных выданняў з інфармацыяй пра мастакоў, музыкантаў, жывапіс, архітэктуру, музыку, дызайн  на рускай і нямецкай мовах, а таксама кніг класічнай і сучаснай мастацкай літаратуры на гэтых дзвюх мовах. Акрамя таго, да паслуг карыстальнікаў кнігі для дзяцей, вялікая калекцыя музычных CD – ад класікі да авангарда. Узрост: 6+




  • Мы в социальных сетях: