Наверх

Фестываль традыцыйных беларускіх раместваў «Дрэва жыцця» адбудзецца ў Баранавічах

05.08.2019 2373 Наш край

Мерапрыемства пройдзе 21 верасня ў рамках традыцыйнага штогодняга “Свята бульбы”.

- “Дрэва жыцця” – гэта фестываль традыцыйных беларускіх рамёстваў, ён арганізуецца з мэтай звярнуць увагу людзей і прадэмастраваць жыхарам горада рамёствы, якімі спакон веку займаліся нашы продкі, - расказалі “НК” у адзеле культуры Баранавіцкага гарвыканкама. – “Дрэва жыцця” спакон веку сімвалізавала вечнасць, бясконцасць жыцця, моцны род, добрую сям’ю і шчасце.

Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца майстры, якія займаюцца такімі рамёствамі, як ганчарства, разьба па дрэве, кавальства, пляценне (лаза, салома), pocnic, ткацтва i вышыука, выцінанка, а таксама клубныя фарміраванні ўстаноў культуры, творчыя майстэрні, грамадскія аб’яднанні, майстры i рамеснікіш , якія ў аснове сваёй дзейнасці ствараюць вырабы народных мастацкіх рамёстваў i папулярызуюць традыцыйную мастацкую культуру сваёй мясцовасці.

Падчас мерапрыемства рамеснікі возьмуць удзел у конкурсах, дзе журы вызначыць лепшых, а таксама правядуць свае прафесійныя майстар-класы для гасцей. Таксама падчас фестывалю плануецца арганізаваць некалькі дзіцячых пляцовак, дзе можна будзе стаць удзельнікам традыцыйных народных гульняў, якімі калісьці бавілі вольны час дзеці з розных рэгіёнаў нашай краіны.

Прыемным сюрпрызам для гасцей мерапрыемства стане сапраўдны народны звычай, які іх увазе прадэманструюць удзельнікі фестывалю. Які менавіта гэта буддзе звычай, пакуль невядома.

Для таго, каб стаць уддзельнікам фестывалю, неабходна ў тэрмін па 9 верасня падаць заяўку на адрас: 225410, Брэсцкая вобласць, г.Баранавічы, вул.Кірава, 62, ДУК “Палац культуры г.Баранавічы” або на электронны адрас dkgbaranovichi@tut.by (з паметкай фестываль “Дрэва жыцця”) або на факс 8 (0163) 47-76-37.

Наталля СМІРНОВА




  • Мы в социальных сетях: