Наверх

18 красавіка – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

18.04.2017 407 Наш край

DSC_4457На тэрыторыі Брэстчыны вядома больш за 2,5 тысячы ўнікальных гісторыка-культурных помнікаў археалогіі, гісторыі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва.

У вобласці вядзецца мэтанакіраваная работа па аднаўленню, захаванню і папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сведчаннем таму з’яўляецца працягненне рэстаўрацыйных работ на аб’ектах Брэсцкай крэпасці, у Косаўскім і Ружанскім палацах, на сядзібе Н. Орды ва ўрочышчы Чырвоны Двор Іванаўскага раёна. Усяго ў прошлым годзе былі праведзены работы на 99 гістарычных аб’ектах і воінскіх пахаваннях.

Адкрыты шэраг новых экспазіцый у музейных установах. Дарэчы, музейны фонд вобласці складае 411 тыс. прадметаў. Папаўняецца калекцыя каштоўных, рэдкіх гістарычных выданняў у краязнаўчых аддзелах бібліятэк вобласці.

У мінулым годзе колькасць помнікаў, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы, павялічылася на 20 аб’ектах, у тым ліку вялікая работа была праведзена па захаванню нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны.

Значным вынікам працы ў Год культуры стала выданне ілюстраванай кнігі «Гістарычная і культурная спадчына Берасцейшчыны», дзе размешчана інфармацыя аб найбольш важных і знакавых гісторыка-культурных каштоўнасцях.

Гісторыка-культурная спадчына з’яўляецца нашым нацыянальным здабыткам, а яе захаванне – гэта абавязак кожнага з нас і агульная справа ўсяго грамадства!

Помнiкi гiсторыi i памятныя знакi ў Баранавiчах

Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах (фота, карта)

 



  • Мы в социальных сетях: