Наверх

Святочны канцэрт для матуль падрыхтавалі ў Ніжнечэрніхаўскай школе

15.10.2019 321 Наш край

Ці ёсць на свеце слова, якое гучыць ласкавей і мілагучней, чым слова “мама”? Канешне няма. Мама – гэта лепшы сябар, дарадчык, чалавек, які любіць дзіця больш, чым самую сябе.

У атмасферы ўзаемалюбві, шчасця і дабрыні прайшоў святочны канцэрт ў нашай школе. Вучні спявалі песні, паказвалі гумарэскі, расказвалі ласкавыя вершы сваім матулям, а напрыканцы свята ўручылі падарункі, зробленыя сваімі рукамі. А слезы радасці на вачах матуль сведчылі аб тым, што няма нічога даражэй, чым удзячныя дзеці.

Педагог- арганізатар ДУА “Ніжнечэрніхаўская БШ” Гутырчык В.М.

Больш фота - тут





  • Мы в социальных сетях: