Наверх

Адзіны дзень інфарміравання прайшоў у Сеўрукоўскай школе

24.10.2019 614 Наш край

У Сеўрукоўскай дзіцячы сад – базавай школе Баранавіцкага раёна 24 кастрычніка прайшоў адзіны дзень інфарміравання для навучэнцаў VIIІ – ІХ класаў па тэме «Я – будучы выбаршчык».

Падчас размовы былі разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі:
«Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання»;
«Маладзёжны парламентарызм».

Увага навучэнцаў была звернута на тое, што выбары – гэта адзін з важнейшых аспектаў у жыцці кожнага грамадзяніна. Прыходзячы на выбарчы ўчастак, чалавек не толькі выконвае свой грамадзянскі абавязак, але і вызначае, якім будзе заўтрашні дзень роднай краіны.

Навучэнцы даведаліся, што значыць быць выбаршчыкам, хто мае права быць выбраным у Палату прадстаўнікоў, паразважалі, якімі якасцямі павінен валодаць кандыдат у дэпутаты.

Пры абмеркаванні другога блока пытанняў увага была звернута на магчымасць моладзі прымаць удзел у грамадскім жыцці краіны ў Рэспубліцы Беларусь, на напрамкі дзейнасці ў палітычным і эканамічным жыцці краіны грамадзян, якія не дасягнулі выбарчага ўзросту.

Школьнікі ў ходзе гутаркі пазнаёміліся  з прыкладамі маладзёжнага парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь, этапамі выбару членаў Маладзёжнай палаты.

Для прысутных інфармацыя аказалася карыснай, выклікала цікавасць.

Жанна Зеляняк, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Сеўрукоўскай дзіцячы сад – базавай школы




  • Мы в социальных сетях: