Наверх

Як праходзіць шосты школьны дзень у Лаўрынавіцкай школе

27.11.2019 422 Наш край

Шосты школьны дзень – дзень узаемадзеяння вучняў, бацькоў і настаўнікаў.

У нашай установе адукацыі 23 лістапада прайшоў Дзень школы пад дэвізам «Тут не толькі навучаюцца, тут яшчэ і адпачываюць».  У гэты суботні дзень з вучнямі і бацькамі праводзілася работа па наступных кірунках: псіхалагічныя гульні, заняткі з фітнес-інструктарам, работа «Караоке-студыі», спартыўныя спаборніцтвы.

Актыўны ўдзел у правядзенні Дня школы прынялі і бацькі. Зубік Ю.А., мама дваіх дзяцей нашай школы, правяла гутарку «Цяпло. Любоў. Дабрыня». Чуйко І. М. паказала майстар-клас па макіяжы для дзяўчынак, астатнія прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах і як ўдзельнікі, і як суддзі.

Завяршыўся Дзень школы сумеснай гутаркай за кубачкам чаю.  

 ДУА «Лаўрынавіцкая д/с-СШ»

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях: